Лічбавы аркестр — варкшоп ад Вовы Патапенка
На варкшопе «Лічбавы аркестр» вы даведаецеся, як тэхналогіі дазваляюць музыку складаць свае творы цалкам самастойна і як быць музыкам, калі ты прадстаўнік іншай крэатыўнай прафесіі (архітэктар, дызайнер, хто заўгодна).

Заснавальнік Ableton School Вова Патапенка распавядзе на варкшопе:
— як музыку арганізаваць самастойную працу і што для гэтага патрэбна;
— як музыка арганізавана кампазіцыйна, і чаму творы векавой даўнасці ўсё яшчэ актуальныя і такімі застануцца;
— чаму тым, хто ўжо засвоіў, напрыклад, малюнак, лягчэй засвоіць музыку, і чаму музыку важна часам спрабаваць сябе ў іншых галінах творчасці.
Варкшоп #creativecoding у дызайне і архітэктуры (Арэк Кешыш’ян)
Удзельнікі варкшопу пазнаёмяцца з высновамі параметрычнага і вылічальнага (computational) дызайну. Вучэбная праграма будзе сканцэнтравана на аттрактар-сістэмах і сэмплінгу малюнка. Напрыканцы варкшопу мы будзем мець ўяўленне пра тое, чым вылічэнне адрозніваецца ад камп'ютэрызацыі і разгледзім багата прыкладаў, створаных з дапамогай Rhinoceros і алгарытму Grasshopper.
Варкшоп #expandingreality: віртуальная рэальнасць і здымкі фільмаў 360° (Мітрый Соркін)
Віртуальная рэальнасць і 360° відэа — цалкам новы медыум, які адчыняе неверагодныя магчымасці для сторытэлінгу і новыя гарызонты для паглыблення гледача ў сюжэт. Але, як і ўсё новае, гэтая тэхналогія падымае шэраг пытанняў: як кампазіцыйна будаваць сцэну, як узаемадзейнічаць з гледачом і накіроўваць яго ўвагу, як максімізіраваць інтэрактыўнасць асяроддзя.

Іншы погляд на віртуальную рэальнасць — як на карысны сродак для крэатыўных індустрый: дызайну, архітэктуры, эксперыментальнай ілюстрацыі. На варкшопе заснавальнік VIR: Art Gallery Мітры Соркін пазнаёміць вас з мноствам мастацкіх напрамкаў развіцця віртуальнай рэальнасці. У выніку варкшопа вы здолееце ствараць паштоўкі ў віртуальным свеце і затым атрымаеце іх у свеце рэальным у надрукаванай версіі.
Варкшоп #designexperiments: глітч, ад лічбавага да фізічнага і наадварот (Марыя Віршыч)
Развіццё любой тэхналогіі суправаджаецца памылкамі — неабходнай часткай працэсу. Адначасова з дыджыталізацыяй з'яўляецца пэўная эстэтыка — эстэтыка памылкі, выніку правалу сістэмы, наўмыснага ці нечаканага.

На гэтым варшкопе мы вывучым базавыя тэхнікі стварэння глітч-выяваў у 2D (датабэндзінг пры дапамозе тэкставых рэдактараў і перакадзіраванне (Transcoding) праз Audacity). А потым паэксперыментыруем з глітчам у 3D : выкарыстоўваючы фотаграметрыю, перанясем аб'екты рэальнага свету ў віртуальную прастору.

У гэтым варкшопе мы свядома пакідаем шмат прасторы для эксперыментаў і нечаканых вынікаў, бо менавіта ў гэтым самае цікавае.
Варкшоп #newbusinessmodels: бізнэс-ідэі на скрыжаванні крэатыўных і тэхналагічных сектараў (Марцін Аадамсо)
Міні-хакатон для крэатыўных і тэхнічных спецыялістаў. У крос-дысцыплінарных камандах мы будзем працаваць над ідэямі новых бізнэс- мадэляў на скрыжаванні тэхналогій, культуры і крэатыўнасці.
Варкшоп #culturalmanagement у лічбавую эпоху (Эндру Эрскін і Дзяніс Трусіла)
Практычныя вынікі даследаванння агенцтва Tom Fleming Creative Consultancy, прысвечанага партнёрству паміж дыджытал і крэатыўнай сферамі. Дыджытальныя інструменты і карысныя практыкі для запуску крэатыўнай каманды і працы над творчымі праектамі.
Сцэна Новых Медыя. Леў Мановіч і Дар'я Мінскі. Мова новых медыя: штучны інтэлект + новыя медыя
Як ставараюцца новыя медыя? Ці можа штучны інтэлект прадказаць будучыню тэксту? Калі машыны пачнуць самі пісаць навіны? На Сцэне Новых Медыя мы размаўляем пра тое, як тэхналогіі ўжо змянілі і працягваюць змяняць нашыя патэрны ўспрыняцця і распаўсюду інфармацыі. Пачне сустрэчу Леў Мановіч (з Нью-Ёрку, па сувязі ў Skype). Леў адкажа на пытанні, якія зададуць гледачы ранішняга выступу. Працягне размову Дар’я Мінскі, заснавальніца kyky.org, rfrm. io і Exponenta. io — стартап, які на базе штучнага інтэлекту і Big Data дапагае прадказаць і палепшыць віральнасць кантэнту.
Цьютары варкшопаў
Эндру Эрскін (Вялікабрытанія)
Вядучы партнёр, Tom Fleming Creative Consultancy
Эндру з'яўляецца вядучым міжнародным экспертам па крэатыўнай эканоміцы. Яго ўвага засяроджана на інавацыях і крэатыўнай эканоміцы, з асаблівай цікавасцю да лічбавых тэхналогій, прадпрымальніцтва, вышэйшай адукацыі, стратэгічнай падрымкі ініцыятыў, бізнес культуры, абмену і перадачы ведаў, творчых месцаў і прастор.

Аснова яго працы — даследаванне крэатыўнасці і яе пераўтваральнага ўплыву на ўсе аспекты нашага жыцця. У прыватнасці, ён зацікаўлены ў тым, як індывідуальны і калектыўны творчы капітал можа быць разблакаваны з дапамогай новых тэхналогій, падыходаў да навучання; як гэта можа паляпшыць дзяржаўныя паслугі і арганізацыйнае развіцце. Большая частка яго працы ўключае ў сябе праекты, якія будуюць сувязі ў розных грамадскіх сферах, уключаючы стварэнне прастораў, рэгенерацыю, сацыяльную інтэграцыю і разнастайнасць, эканамічны рост і ўстойлівае развіццё.
#culturalmanagement
Дзяніс Трусіла
Прадзюсар самага моднага летняга фестывалю ў Беларусі — Freaky Summer Party, саўладальнік і арт-дырэктар крэатыўнага агенцтва Pocket Rocket, а да гэтага — заснавальнік агенцтва моўшн-дызайну Siakera.

Дзяніс з'яўляецца заснавальнікам кампаніі, якая нясе адказнасць за выкананне амаль немагчымых творчых праектаў у Беларусі. Агенцтва Pocket Rocket — гэта альтэрнатыўная творчая група, якая спалучае ў сабе мінімалістычны дызайн, інавацыі і немейнстырмны падыход да брэндынгу, івенцінгу і маркетынгу. Агенцтва працуе з больш чым 60 брэндамі кожны год, уключаючы Google, Airbnb, Samsung, Uber, і супрацоўнічае з больш чым 80 суполкамі і НДА для стварэння унікальных праектаў.
#culturalmanagement
Марцін Аадамсо

Марцін Аадамсо заснаваў першы ў краінах Балтыі стартап-інкубатар для кампаній у галіне лічбавых і крэатыўных медыя. Уяўляючы сабой нешта паміж інкубатарам і акселератарам, digix. eu курыруе першыя 5 праектаў з верасня 2015. Марцін таксама асабіста курыруе Эстонскі Лічбавы Цэнтр, некамерцыйную арганізацыю, якая спрыяе развіццю аўдыёвізуальных індустрый. Арганізацыя алічбавала і аднавіла больш за 300 гадзін архіўных стужак 20-га стагоддзя, прапануючы свае сервісы кліентам у Эстоніі, Фінляндыі, Швецыі, Латвіі і Грузіі. Асноўная заяўка на перамогу: дзякуючы Марціну, з 2000 году ў Эстоніі з'яўляюцца і развіваюцца праекты ў галіне аўдыёвізуальных індустрый і будуецца экасістэма для стартапаў. Таксама Марцін браў удзел у валанторскіх праектах па тэмах, якія падаюцца яму істотнымі: маленькія выспы, мясцовыя супольнасці, маладыя прадпрымальнікі, студэнты, грамадскія арганізацыі.
#newbusinessmodels
Маша Віршыч
Прадметны дызайнер, virmary.com
MA in Design Research and Experimentation (BAU) Barcelona. BA in Architecture (Belarussian National Technical University) Minsk Fellow of the Royal Society of Arts, London. Member of Coco-Design Collective.

Maryia is interested in using physical objects as triggers for conscious, responsive and critical thinking; and design ctions as a method to research and reveal controversies. Fascinated and intrigued by the ambiguous nature of material artefacts and their agencies.
#designexperiments
Мітрый Соркін
Сузаснавальнік Feeling Films LLC і "VIR" - галерэя віртуальнай рэальнасці ў Мінску
Сузаснавальнік Feeling Films LLC, прадакшн кампаніі, якая займаецца вытворчасцю фільмаў і праектаў з віртуальнай рэальнасцю. Таксама заснаваў «VIR:ART» — ініцыятыву, накіраваную на дапамогу мастакам і дызайнерам у засваенні віртуальнай рэальнасці як новага медыюма для выражэння іх ідэяў. Для Мінскага міжнароднага кінафестывалю «Лістапад» Мітры ствараў адмысловую ініцыятыву «VIR:CINEMA», прысвечаную 360° фільмам і віртуальнай рэальнасці ў кіно.

Ко-прадзюсар 360° фільму «Вайна не ведае нацый» («War Knows No Nation»)
#expandingreality
Arek Keshishian
Выкладчык варкшопаў па лічбавай скульптуры і вылічальнаму дызайну ў TUMO, Ерэван
Арэк Кешыш'ян — архітэктар і энтузіяст прадвінутых тэхналогій 3D-мадэліравання, практык вылічальнага дызайну, практык і педагог у галіне BIM technologies. Ён з'яўляецца ганаровым выпускніком NUACA (Ерэван), а таксама ўдзельнічаў і праводзіў асабіста шмат майстар-класаў у Арменіі і за мяжой.
#creativecoding
Вова Патапенка
Заснавальнік Ableton School, Мінск
Вова Патапенка — музыкант з 10-гадовым стажам і настаўнік, які выкладае электронную музыку ўжо больш за 4 гады ў сваёй школе Ableton School. Вова развівае некалькі сваіх музыкальных праектаў. На занятках школы Вова карыстаецца ўласнай мадэллю выкладання, якая дазваляе простымі словамі распавесці пра складаныя з'явы.
#digitalorchestra
Дар'я Мінскі
Заснавала добра вядомыя беларускія медыя-праекты kyky.org і rfrm.io
Падчас навучання ў IE Business School у Мадрыдзе Дар'я стала адной з засанавальнікаў big data стартапу Exponenta.io — інструменту, які з дапамогай штучнага інтэлекту надае кантэнту віральны патэнцыял. Праект стаў адным з пераможцаў найбуйнейшай стартап канферэнцыі ў Беларусі Venture Day і зараз праходзіць акселерацыю ў Startup Sauna ў Хельсінкі пры падтрымцы фінскага ўраду. Адначасова з гэтым Дар'я — стыпендыят Young Transatlantic Innovators Fellowship ад U.S. Department of State.
#digitalmedia
Кірыл Пакутны
Аўтар, прадзюсар праекту Chornobyl360, сузаснавальнік Verum Visum, Univrsee, Sensorama Lab.
Кірыл Пакутны спрактыкаваны ў стварэнні і распаўсюду прадуктаў віртуальнай рэальнасці. Ён стварыў і спрадзюсіраваў праект Чарнобыль360, заснаваў Verum Visum (прадакшн-кампанію поўнага цыклу, якая выпускае прадукты віртуальнай рэальнасці) і Univrsee (платформу для распаўсюду кантэнту з убудаванай віртуальнай рэальнасцю). Кірыл таксама з’яўляецца сузаснавальнікам і евангелістам Sensorama Lab — эксперыментальнай лабараторыі, чыя місія — аб’яднаць мастацкія, інжынерныя і бізнэс таленты на карысць развіцця тэхналогій віртуальнай, дапоўненай, змешанай рэальнасці і іншых інтэрактыўных інструментаў. Ён з’яўляецца амбасадарам VR-кінафестывалю «Калейдаскоп» і вядзе тэмы «Мастацкага штучнага інтэлекту» у серыі даследчых і адукацыйных івэнтаў праекта «На уме».
#expandingreality
Арганізатары
Community Partners

Рэгістрацыя на майстар-класы адкрыта!

Колькасць месцаў на кожны вакршоп абмежаваная!
Space, Мінск
Кастрычніцкая вул, 16А
eventspace.by
Made on
Tilda