Натхняльныя прамовы / Прыкладныя варштаты / Інавацыйны лаўнж / Аўдыёвізуальны перфоманс

Create ІТ з’яўляецца месцам сустрэчы для новых тэхналогій, культуры і творчых індустрый.

Гэта футурыстрычны погляд на тое, як Інтэрнэт і новыя медыя, big data і machine learning, віртуальная рэальнасць і дапоўненая рэальнасць могуць фармаваць культуру і творчыя індустрыі будучыні. На канференціі асвятляюцца натхняльныя магчымасці, якія новыя тэхналогіі адкрываюць для культуры, і наадварот, культура і творчасць — да развіцця IT-сферы.
Гэта практыка-арыентаванае мерапрыемства з паралельнымі практычнымі семінарамі, дзе вы зможаце стварыць справу сваімі рукамі. #CreateIT
Спiкеры 2017
Вынікі Сreate IT! 2017
It is the best way to improve your professional skills and become more valued
50
Удзельнікаў дыскусіі на нацыянальным узроўні
200
Удзельнікаў асноўнага дня канферэнцыі


25
Еўрапейскіх і беларускіх спікераў
Юлія Беспляменнава
Тэхналогіі — гэта адказ, але якое было пытанне?

Юлія Беспляменнава — шматпрофільны дызайнер з асаблівай цікавасцю да тэмы гібрыднай прасторы (сацыяльнай прасторы, якая існуе як у фізічнай, так і ў лічбавай сферах) і сферах гарадскога дызайну прасторы, удзелу грамадскіх суполак і ўзаемадзеяння з тэхналогіямі. Юлія вывучала дызайн у трох краінах і на дадзены момант працуе ў Мілане над гібрыднымі прасторавымі праектамі на працягу ўжо 4 год. Гэтыя праекты ўключалі ў сябе даследаванне аб выкарыстанні сэрвісу грамадскага Wi-Fi у горадзе, часовай рэканфігурацыі другой па велічыні плошчы ў Мілане, некаторы час вядомай як #nevicata14, лічбавых рашэнняў для падарожнікаў, якія вызначаюць, як людзі ўзаемадзейнічаюць і арыентуюцца ў прасторы з дапамогай новых тэхналогій.

Акрамя працы з гэтымі тэмамі яна таксама ў тэорыі вывучае ўплыў тэхналогій на тое, як людзі ўзаемадзейнічаюць паміж сабой. Як даследчык-аматар, Юлія разглядае такія медыя-феномены як прыкладанніі для дэйцінгу і іх уплыў на грамадскія прасторы або PokèmonGo як прыклад папулярызацыі змешанай рэальнасці.

Юлія таксама мае вопыт выкладання ў галіне гібрыдных онлайн / афлайн навучальных асяроддзяў, кшталту Ceramic Futures і Master Relational Designer. А на праекце Interstellar Racoons яна даследуе свет трансмедыйнaга дыскусійнага сторытэлінгу ў дызайне, як спосаб выйсці за межы «простага» вырашэння праблем, да пераазначэння стратэгічнага кантэксту.
Леў Мановіч (Анлайн)
Культура 19-га стагоддзя вызначалася формай раману, 20-га — формай кіно, 21-га — інтэрфейсам.

Доктар навук Леў Мановіч з'яўляецца адным з вядучых тэарэтыкаў лічбавай культуры ва ўсім свеце і першапраходцам у галіне выкарыстання навукі дадзеных для аналізу сучаснай культуры. Ён з'яўляецца аўтарам і рэдактарам дзесяці кніг: «Аналітыка культуры» (рыхтуецца да друку), «Instagram і сучасныя выявы», «Дрыфт дадзеных», «Праграмнае забеспячэнне прымае камандаванне», «Кінасофт: Арыентыры і база дадзеных» і «Мова новых медыя», якая была апісаная як «найбольш наваднае і шырокае апісанне гісторыі СМІ з часоў Маршала Маклюэна». У 2013 годзе ён быў уключаны ў спіс «25 чалавек, якія фарміруюць будучыню дызайну», і спіс «50 самых цікавых людзей, якія будуюць будучыню» ў 2014 годзе. Леў Мановіч з'яўляецца прафесарам камп'ютарных навук у The Graduate Center, CUNY, і дырэктарам Cultural Analytics Lab, якая стварала праекты для МоМА (Нью-Ёрк), Нью-Йоркскай публічнай бібліятэкі, Google і іншых арганізацый.
Джыл Казінс
Культура можа аб'яднаць Еўропу ва ўсёй яе разнастайнасці, спрыяць развіццю крэатыўнасці і інавацый і на самай справе змяніць свет.

Джыл Казінс з'яўляецца выканаўчым дырэктарам Europeana Foundation. Дзякуючы ёй, Europeana з ідэі праекту пераўтварылася ў сталы працоўны сервіс. Джыл мае шматгадовы вопыт працы ў вэб-паблішынгу. У мінулым яна працавала ў якасці дырэктара па развіццю бізнэсу ў Еўропе ў VNU New Media і падчас навуковай працы кіравала сервісам анлайн-часопісаў Blackwell Publishing. Да пераходу ў паблішынг Джыл працавала ў розных маркетынгавых і даследчых праектах.
Гуніта Куліковска
Мне падаецца, што добрыя рэчы здараюцца з тымі, хто жадае гэтага так адчайна, што не можа сядзець на месцы.

Гуніта Куліковска заснавала і зараз з'яўляецца CEO стартапу Vividly App. Асноўныя вобласці экспертызы Гуніты — архітэктура, урбанізм і стратэгія развіцця гарадоў. Выданне Forbes уключыла яе ў свой '30 under 30' — спіс найярчэйшых прадпрымальнікаў у сваіх сферах, якім яшчэ няма 30 гадоў, а канферэнцыя TED запрасіла стаць іх спікерам. Анлайн-выданне Archipreneur пазначыла Гуніту сярод 7 найбольш натхняльных жанчын-прадпрымальніц у галіне архітэктуры. У 2016 разам з партнёрам яны заснавалі Vividly App — стартап, які прапаноўвае ўжываць тэхналогіі віртуальнай рэальнасці для пабудовы лепшых гарадоў.
Арэк Кешыш'ян
Вельмі важна ўспрымаць і падтрымліваць тэхналогіі як інструмент, а не як цуд. Яны зробяць вас не больш таленавітымі, чым зрабіў бы аловак. Тым не менш яны зробяць вас супер-хуткімі і неверагодна дакладнымі першаадкрывальнікамі невядомага. І менавіта за гэтым мы ў першую чаргу ствараем тэхналогіі.

Арэк Кешыш'ян — архітэктар і энтузіяст прадвінутых тэхналогій 3D-мадэліравання, практык вылічальнага дызайну, практык і педагог у галіне BIM technologies. Ён з'яўляецца ганаровым выпускніком NUACA (Ерэван), а таксама ўдзельнічаў і праводзіў асабіста шмат майстар-класаў у Арменіі і за мяжой. Глыбока зацікаўлены ў адукацыі і даследаваннях, ён заснаваў Skillshop — школу для дызайнераў і архітэктараў, у якой вывучаюць, як прымяняць у працы апошнія праграмы і новыя тэхналогіі вядзення праектаў. Зараз Арэк практыкуе ў якасці выкладчыка па дыджытал скульптуры і вылічальнаму дызайну ў TUMO. Яго майстар-класы прысвечаныя змяненню падыходу да дызайну и архітэктуры ў бок нелінейных і неканвенцыянальных метадаў праектыравання, пачынаючы з пераходу ад крафтавасці да аўтаматызацыі — асноўных слупоў яго навучальнай праграмы. Арэк таксама з'яўляецца членам Design Morphine з верасня 2016.
Анрэй Янчурэвіч
Не дазваляйце будучыні абыйсці вас.

Андрэй Янчурэвіч сумяшчае ролі аперацыйнага і крэатыўнага дырэктара MSQRD, вядомага беларускага стартапу, які не патрабуе прадстаўлення. Андрэй мае досвед працы прадуктовым дызайнерам і мэнэджарам прадукту ў розных стартапах з Еўропы і ЗША. Ён супрацоўнічае з Facebook i мае навукою ступень у Computer Design. Асноўны фокус Андрэя зараз — прадпрымальніцтва на злучэнні камп’ютарнага зроку (computer vision) і машыннага навучання (machine learning).
Праграма 2017
Праграма канферэнцыі
Пятніца, 19 мая
09:00–12:30
Space
(Галоўная сцэна)
Натхняльныя прамовы:
Эндру Эрскін
#CreativeIndustries: якія яны сёння і што з імі будзе заўтра

Юлія Беспляменнава
#Hybridspaces: спалучэнне фізічнага і лічбавага ў гарадскім асяроддзі
Практычныя кейсы:
Джыл Казінс
#digitalheritage і музеі будучыні

Арэк Кешыш'ян

адукацыя ў сферы #creativetechnologies

Леў Мановіч (анлайн)

#bigdata і #machinelearning ў культуры і аналіз глабальных #culturaltrends
12:30–13:30
(двор Space)
Перапынак і нэтворкінг
Веганская кухня ад Monkey Food
Крафтавыя сэндвічы ад Smokinclubs
Кавярная станцыя ад Kitchen Coffee Roasters
Хатнія прысмакі ад Tanya Vintik
Ліманады ад Splash & Dash
13:30–14:30
Space
(Галоўная сцэна)


Сапраўдныя гісторыі творчых стартапаў:
як выкарыстоўваць #cultureandcreativity ў # IT-stratups
Гуніта Кулікоўска, Vividly app

Андрэй Янчурэвіч, MSQRD
14:30–16:00
Space
Дыскусія з мясцовымі актывістамі:
Як звязаць беларускі IT-цуд з беларускімі крэатыўнымі індустрыямі?
16:00–19:00
Space + cуседнія прасторы
Паралельныя варшкопы:
#culturalmanagement:
як кіраваць установамі культуры ў эпоху лічбавых тэхналогій (Эндру Эрскін і Дзяніс Трусіла)

#creativecoding
:
ў дызайне і архітэктуры (Арэк Кешыш'ян)

#designexperiments
:
глітч, ад лічбавага да фізічнага і наадварот (Марыя Віршыч)

#newbusinessmodels
:
бізнес-ідэі на скрыжаванні творчых і тэхналагічных сектараў (Марцін Аадамсо)

#expandingreality
:
віртуальная рэальнасць і фільмы 360⁰ (Мітры Соркін і Кірыл Пакутны)
Лічбавы аркестр — варкшоп ад Вовы Патапенка
Музыка як мастацтва: самастойная, тэхналагічная
Новыя медыя — варкшоп ад Дашы Мацявінай
Мова новых медыя: у межах гісторыі візуальнай і медыа культуры
19:00–23:00
Дворык Space
Аўдыё-візуальны нэтворкінг-вечар
Перфоманс артыстаў фестывалю Unsound Dislocation X Mental Force
Learn, network, create it!
Як гэта было?
Канферэнцыя Create IT! стала яркім мерапрыемствам, якое прыцягнула ўвагу лакальных і міжнародных медыя
Стаць партнёрам
Каманда Create IT! адкрытая да супрацоӯнiцтва з кампанiямi, звязанымi з IT i крэатывам.
Вашае iмя
Ваш e-mail
Назва вашай кампанii
Уся інфармацыя канфідэнцыяльна.
Супольныя партнёры
Стаць спiкерам
Каманда Create IT! шукае новых спiкераӯ для наступных канферэнцый
Вашае iмя
Ваш e-mail
Тэма вашага выступу
Уся інфармацыя канфідэнцыяльна.
Made on
Tilda